Гасціннасць народнасці мяа ў Жуншуй-мяоскім аўтаномным павеце
  2018-03-29 16:40:36

Адметны павет у працы па дапамозе бедным – Жуншуй-мяоскі аўтаномны павет на поўдні Кітая – знаходзіцца ў гарах Дамяашань. Транспартныя зносіны тут развіты слаба, эканамічнае развіццё ідзе павольна. У апошнія гады, дзякуючы правядзенню палітыкі па барацьбе з беднасцю, умовы жыцця і бытавыя ўмовы мясцовых жыхароў бесперапынна паляпшаюцца.

Дамы мясцовых жыхароў становяцца ўсё больш прасторнымі, радасных падзей усё больш. Прыязджаюць госці, і гасцінныя члены сем'яў народнасці мяа выстаўляюць вялікую колькасць табурэтак для гасцей. У многіх сем'ях мяа засталося па некалькі чалавек, але табурэтак у доме некалькі дзясяткаў, часам іх колькасць нават даходзіць да двух сотняў. - Р -