Дзіцяняты-блізняты вялікай панды з Гуанчжоўскага заапарка "Чанлун" паспяхова адлучаны ад мацярынскага гадавання
  2018-03-29 16:48:17

Дзіцяняты-блізняты вялікай панды Ціньцінь і Айай, якія нарадзіліся ў парку дзікіх жывёл "Чанлун" у Гуанчжоу / правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай / добра перажылі месячны адаптацыйны перыяд пасля адлучэння ад гадавання матчыным малаком. Медзведзяняты адчуваюць сябе добра, іх бягучая вага - 43 і 44 кг, адпаведна.

Па словах работнікаў заапарка, адлучэнне ад матчынага гадавання - першы крок для медзведзянятаў на шляху да самастойнага жыцця. Зараз братоў-блізнят кормяць у асноўным штучнай малочнай сумессю і маладымі парасткамі бамбука. Калі яны працягнуць нармальна расці і развівацца, то прыкладна ў 2-гадовым узросце іх можна будзе больш не карміць малаком.