За тры дні свята Цінмін у Кітаі было здзейснена 100 млн унутраных турыстычных паездак, паведаміла міністэрства культуры і турызму КНР. Выручка ад турызму дасягнула 42,1 млрд юаняў.
Папулярнасцю ў турыстаў па-ранейшаму карыстаюцца месцы з маляўнічымі прыроднымі ландшафтамі, але расце колькасць людзей, якія наведваюць мемарыялы герояў, а таксама звязаныя з рэвалюцыяй памятныя мясціны, гаворыцца ў дакладзе міністэрства.
Свята Цінмін з'яўляецца для кітайцаў важным днём, калі памінаюцца продкі. - Р -