Топ-10 археалагічных знаходак Кітая за мінулы год
  2018-04-11 16:55:58

Кітайскія археолагі склалі спіс дзясяткі топавых археалагічных адкрыццяў Кітая 2017 года. Ён апублікаваны Кітайскім таварыствам археалогіі і газетай Дзяржупраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР:

1. У пячорах на скрыжаванні Кітая, Цэнтральнай Азіі і Еўропы археолагі выявілі артэфакты і скамянеласці, узрост якіх складае ад 3,500 да 45 тыс. гадоў. Паведамляецца, што гэта першыя пячоры эпохі палеаліту, знойдзеныя на тэрыторыі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

2. Археолагі вымералі косткі ўзростам 5 тыс. гадоў, знойдзеныя ў магільнях руін у вёсцы Цзяацзя правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая, і выявілі, што ў той час жылі незвычайна высокія і моцныя людзі, рост аднаго з якіх складаў 190 см.

3. У вёсцы Янгуань паблізу Сіаня, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Шэньсі, археолагі знайшлі парэшткі паселішчаў з абарончай сістэмай, аб'ектамі па захаванні водных рэсурсаў і грамадскія могілкі, якія прадстаўлялі сабой адзіную структуру паселішча, што існавала 5,5 тыс. гадоў таму. На думку экспертаў, знаходкі сведчаць аб станаўленні Сіаня ў якасці сталіцы на 2,5 тыс. гадоў раней, чым меркавалася.

4. Вынікі раскопак руін Яахэюань у павеце Пэн'ян у Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне сведчаць, што дадзены рэгіён знаходзіўся пад уладай кітайскіх імператараў нашмат раней, чым лічылі археолагі.

5. Руіны паселішча, дзе была знойдзена гарадская брама, у горадзе Сіньчжэн правінцыі Хэнань. Яны далі каштоўную інфармацыю для вывучэння княстваў Чжэн і Хань, якія існавалі ў перыяд Чуньцю (770-476 гг. да н.э.).

6. Археолагі выявілі рэдкі склеп і камін падчас раскопак, якія праводзяцца на руінах горада Юэян, сталіцы царства Цінь, якое існавала ў перыяд Ваюючых царстваў (475-221 гг. да н.э.). Руіны знаходзяцца ў прыгарадзе Сіаня.

7. Вынікі раскопак імператарскага маўзалея часоў праўлення дынастыі Усходняя Хань у горадзе Лаян правінцыі Хэнань далі поўную карціну структуры маўзалея і з'яўляюцца значнымі ў вывучэнні яго эвалюцыі.

8. Археолагі раскапалі руіны самага вялікага даоскай храма ў Кітаі: Вялікага палаца Шанцін на гары Лунхушань ва ўсходне-кітайскай правінцыі Цзянсу і выявілі, што храм падобны на палацы Забароненага горада ў Пекіне.

9. Разваліны горада Баама ў павеце Аньту ў паўночна-ўсходняй правінцыі Цзілінь, сталіся самым старым храмам, які выкарыстоўваўся імператарскай сям'ёй падчас праўлення дынастыі Цзінь (1115-1234 гг.) для пакланення гары Чанбайшань. Руіны з'яўляюцца аднымі з найбольш добра захаваных і самых важных архітэктурных руін эпохі праўлення дынастыі Цзінь.

10. Археолагі знайшлі артэфакты на рацэ Міньцзян у правінцыі Сычуань, дзе праходзіла сялянскае паўстанне ў перыяд заняпаду дынастыі Мін (1368-1644 гг.).

Кітай штогод складае спіс дзясяткі найбольш значных археалагічных знаходак, пачынаючы з 1990 г. - Р -