Дэлегацыя старйшых афіцэраў НВАК здзяйсняе візіт у Японію
  2018-04-18 16:11:24

Японскі Фонд міру ім. Сасакавы правёў прыём для сустрэчы дэлегацыі старйшых афіцэраў НВАК.

Гэты візіт – частка праграмы абмену дзвюх краін у галіне абароны. Пасля запуску гэтай праграмы ў 2001 годзе каля 130 афіцэраў сіл самаабароны Японіі здзейснілі візіты ў Кітай, і больш за 200 афіцэраў НВАК наведалі Японію. Тым не менш, пасля лютага 2012 года абмены візітамі паміж бакамі былі перапынены.

У склад дэлегацыі старйшых афіцэраў НВАК уваходзяць 25 чалавек. Дэлегацыя прыбыла ў Японію 15 красавіка. Падчас васьмідзённага візіту яна наведае базы і ваенныя ВНУ сіл самаабароны Японіі, а таксама пагутарыць з афіцэрамі сіл самаабароны, мясцовых дзелавых колаў і грамадскіх арганізацый. - Р -