Huawei атрымала першы ў свеце сертыфікат экспертызы тыпу CE для 5G прадукцыі
  2018-04-18 16:22:07

Кітайскі пастаўшчык рашэнняў для інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Huawei атрымаў першы ў свеце сертыфікат экспертызы тыпу CE для прадукцыі мабільнай сувязі пятага пакалення.

Гэты сертыфікат азначае, што прадукцыя 5G вытворчасці Huawei атрымала афіцыйнае ўхваленне для камерцыйнага выкарыстання ў Еўропе, а таксама сведчыць пра важны крок наперад у сферы буйнамаштабнага камерцыйнага асваення сеткі 5G, адзначаецца ў заяве Huawei.

Адпаведнасць СЕ з'яўляецца неабходным патрабаваннем для імпарту ў Еўрапейскую эканамічную зону і продажу ў ёй адпаведных прадуктаў.

Huawei пачала даследаваць прадукцыю 5G у 2009 годзе, уклаўшы не менш 600 млн долараў. Зараз Huawei стварыла па ўсім свеце 11 цэнтраў па даследаванні тэхналогій 5G.

У 2017 годзе чысты прыбытак карпарацыі Huawei дасягнуў 47,5 млрд юаняў, аб'ём продажаў – 604 млрд юаняў. - Р -