Развіццё водных відаў спорту ў правінцыі Хайнань
  2018-04-19 11:06:47

Астраўная правінцыя Хайнань выдатна падыходзіць для развіцця водных відаў спорту. У 1988 годзе, калі правінцыя была толькі ўтворана, водным спортам тут амаль ніхто не займаўся.

За 30 гадоў развіцця адбыліся ашаламляльныя перамены: такія віды, як парусны спорт і віндсерфінг, ужо сталі традыцыйнымі; з'яўляецца ўсё больш прыхільнікаў кайтсерфінга, дайвінга і вялікага яхтынга. Таксама ў правінцыі прайшоў шэраг міжнародных спаборніцтваў, якія прыцягнулі вялікую колькасць спажыўцоў індустрыі спартыўнага турызму.

Сёння правінцыя Хайнань – гэта ўзорная спартыўна-турыстычная зона і сапраўдны рай для водных відаў спорту. - Р -