У Пекіне прайшла цырымонія адкрыцця Дзяржаўнага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве ў мэтах развіцця
  2018-04-19 16:23:14

Сёння ў Пекіне прайшла цырымонія адкрыцця Дзяржаўнага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве ў мэтах развіцця. Кіраўнік Канцылярыі Цэнтральнай камісіі па замежных справах Ян Цзэчы прыняў удзел у цырымоніі.

Ян Цзэчы падкрэсліў, што стварэнне Дзяржаўнай агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве ў мэтах развіцця – важны крок у абароне міру ва ўсім свеце і стымуляванні ўсеагульнага развіцця, які валодае значным і глыбокім сэнсам для прасоўвання міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху".

Паводле яго слоў, на працягу больш чым 60 гадоў Кітай развівае дух інтэрнацыяналізму, цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў раўнапраўных узаемаадносін, узаемнай павагі і ўзаемнай выгады, па меры сіл прадастаўляе дапамогу іншым краінам, якія развіваюцца, без выстаўлення якіх-небудзь палітычных умоў, стварае ўзор дапамогі іншым краінам, атрымліваючы высокую ўхвалу з боку міжнароднай супольнасці, у асаблівасці краін, якія развіваюцца.

Ян Цзэчы адзначыў, што Кітай будзе ўмацоўваць згуртаванасць і супрацоўніцтва, павялічваць дапамогу краінам, якія развіваюцца, у асаблівасці, найменш развітым з іх, садзейнічаць скарачэнню разрыву паміж Поўднем і Поўначчу, спрыяць стварэнню чалавечай супольнасці адзінага лёсу.

Міністр замежных спраў Ван І таксама прыняў удзел у цырымоніі і выступіў з прамовай. - Р -