Сі Цзіньпін у тэлефоннай размове з Тэрэзай Мэй адзначыў, што выпадак меркаванай хімічнай атакі ў Сірыі патрабуе комплекснага, справядлівага і аб'ектыўнага расследавання
  2018-04-20 16:41:03

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй у чацвер дамовіліся працягваць будаваць "залатую эру" кітайска-брытанскіх адносін.

Лідары дзвюх краін прыйшлі да аднагалоснасці падчас тэлефоннай размовы. Яны таксама абмяняліся думкамі па сітуацыі ў Сірыі і глабальным гандлі.

Сі Цзіньпін паведаміў Т. Мэй, што меркаваная хіматака ў Сірыі патрабуе ўсебаковага, справядлівага і аб'ектыўнага расследавання, вынікі якога змогуць прайсці праверку часам, каб сірыйскі крызіс як мага хутчэй быў урэгуляваны палітычнымі сродкамі.

Кітай і Вялікабрытанія дамовіліся падтрымліваць свабодны гандаль і адкрытую сусветную эканоміку