Вайсковая авіяцыя НВАК правяла сутачныя надводныя вучэнні ля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа
  2018-04-20 16:41:03

18 красавіка Армейская авіяцыя НВАК, у адпаведнасці з гадавым планам, правяла сутачныя надводныя вучэнні ля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Кітая.

Падчас вучэнняў праходзілі стрэльбы баявымі снарадамі, адпрацоўваліся зладжанасць і эфектыўнасць дзеянняў баявых верталётаў розных тыпаў, ажыццяўлялася ўсебаковая праверка боегатоўнасці кітайскай армейскай авіяцыі пры любым надвор'і.