Д. Трамп назваў вярхоўнага лідара КНДР Кім Чэн Ына вельмі прыстойным
  2018-04-25 16:13:27

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак назваў вярхоўнага лідара КНДР Кім Чэн Ына вельмі прыстойным.

У выступленні перад сустрэчай з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Белым доме Трамп заявіў: "Кім Чэн Ын сапраўды быў вельмі адкрытым і, я лічу, вельмі прыстойным, мяркуючы па ўсім тым, што мы бачым". Аднак ён дадаў, што гатовы выйсці з перамоў, калі яны не апынуцца прадуктыўнымі.

«У адрозненне ад мінулых адміністрацый, я змагу пакінуць стол перамоў. Але мяркую, што ў нас ёсць шанс зрабіць нешта асаблівае», – заявіў ён.