У кітайскай правінцыі Сычуань знойдзены гіганцкі камар
  2018-04-25 16:13:30

Кітайскія энтамолагі знайшлі гіганцкага камара, размах крылаў якога дасягае 11,15 см. Паводле слоў куратара Музея насякомых заходняга Кітая Чжаа Лі, насякомае было знойдзена летась у жніўні падчас экскурсіі ў гарах Цінчэн у Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань.

Камары Holorusia mikado былі ўпершыню выяўлены ў Японіі брытанскім энтамолагам Д.Вэствудам. Размах іх крылаў складае каля 8 см.

"Гэтыя камары выглядаюць жахліва, але не з'яўляюцца крывасмактальнымі. Дарослыя камары жывуць усяго некалькі дзён і пераважна сілкуюцца кветкавым нектарам", – распавёў Чжаа Лі. Вучоны адзначыў, што сярод дзясяткаў тысяч відаў камароў, якія існуюць у прыродзе, толькі каля сотні відаў сілкуюцца крывёй і могуць прадстаўляць праблему для чалавека. - Р -