Рэформа карпаратыўнай сістэмы на цэнтральных прадпрыемствах Кітая ў асноўным завершана
  2018-04-25 16:25:07

Амаль усе дзяржпрадпрыемствы цэнтральнага падпарадкавання ператвораны ў кампаніі з абмежаванай адказнасцю або карпарацыі, паведаміў на днях Камітэт па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю.

Большасць з 60 з лішнім цэнтральных прадпрыемстваў і каля 2500 даччыных прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання завяршылі або знаходзяцца ў працэсе пераўтварэння. Гэты гістарычны прарыў у ходзе рэформы дзяржпрадпрыемстваў шляхам утварэння карпарацый і акцыянерных таварыстваў адкрывае прастору для правядзення далейшых рэформаў на дзяржпрадпрыемствах, такіх як дыверсіфікацыя акцыянерных правоў дзяржпрадпрыемстваў і рэформа па ўкараненні змяшанай формы ўласнасці, сказаў афіцыйны прадстаўнік названага камітэта Пэн Хуаган.

Паводле даных Дзяржкамітэта, у выніку рэформы карпаратыўнай сістэмы да канца мінулага года колькасць юрыдычных асоб дзяржпрадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання скарацілася на 8390, кіраўнічыя выдаткі зменшыліся на 13,5 млрд юаняў. - Р -