Традыцыі і інавацыі ў керамічнай вытворчасці ў павеце Дэхуа
  2018-05-18 11:36:41

Павет Дэхуа гарадской акругі Цюаньчжоу правінцыі Фуцзянь / Паўднёва-Усходні Кітай / - знакамітая кітайская база па вытворчасці керамікі. У цяперашні час на тэрыторыі павета знаходзяцца звыш 2600 прадпрыемстваў керамічнай прамысловасці.

На працягу многіх гадоў у павеце Дэхуа ўсімі сіламі прасоўваюць праект па пераходзе ад дроўных печаў да высокатэмпературных электрычных печаў, і 70 % прадпрыемстваў па вырабе керамікі па ўсім павеце ўжо ажыццяўляюць абпал пры дапамозе электрапечак.

Зараз у павеце Дэхуа таксама прасоўваюць развіццё ўсяго вытворчага ланцужка па вырабе керамікі, стымулююць змену вытворчай структуры ў бок комплекснага гарманічнага развіцця прыкладнога керамічнага мастацтва, бытавой керамікі, высокатэхналагічнай керамікі і вытворчасці арыгінальных рэчаў з керамікі. Фатаграфіі Сіньхуа