На чыгунцы "Мэнхуа" завершана праходка тунэля "Дачжуншань"
  2018-05-28 16:29:20

Будаўнікі кампаніі Shanghai Civil Engineering (падраздзяленне карпарацыі CREC) сёння завяршылі праходку тунэлю "Дачжуншань" на шаньсійска-хэнаньскім участку чыгункі "Мэнхуа" (Хаалэбаацзі- Цзіань) - самай буйной у Кітаі чыгуначнай лініі для перавозкі вугалю, якая павінна быць цалкам пушчаная ў эксплуатацыю ў 2019 годзе. Адзіночны двухшляховы тунэль "Дачжуншань" даўжынёй 14,5 км размешчаны ў павеце Лушы гарадской акругі Саньмэнься правінцыі Хэнань / Цэнтральны Кітай / і ўваходзіць у дзесятку самых працяглых тунэляў на чыгунцы "Мэнхуа".