Паспяхова рухаюцца будаўнічыя работы на мосце Янсыган у правінцыі Хубэй
  2018-06-06 16:09:08

На Вялікім мосце Янсыган у раёне горада Ухань / правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай / паспяхова завяршылася ўстаноўка першага сегмента асноўнага троса.

Вялікі мост Янсыган ва Ухане ўяўляе сабой двухузроўневы падвесны мост з двума пілонамі. Даўжыня асноўнага пралёта моста складзе 1700 метраў. Гэта 10-ы мост на ўчастку Янцзы ў горадзе Ухань, а таксама першы двухузроўневы аўтамабільны мост над Янцзы.

За будаўнічыя працы адказвае кампанія China Railway Major Bridge Engineering Group.