Першая ў гэтым годзе разнаполая двойня дзіцянятаў вялікай панды з'явілася на свет у Чэнду
  2018-06-06 16:09:08

На Чэндускай базе па даследаванні і гадоўлі вялікіх панд прав. Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) у аўторак раніцай самка па мянушцы "Яюнь" нарадзіла разнаполых двайнят.

Вага нованароджаных медзведзянятаў-блізнят складае 135,3 гр. (самка ) і 148,8 гр.(самец). Яны нарадзіліся з інтэрвалам у 9 хвілін. Стан маці, для якой гэта была першая цяжарнасць, добры.