За пяць гадоў агульная працягласць высакахуткасных чыгунак у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне на поўдні Кітая вырасла з нуля да 1751 км, што дало штуршок хуткаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна.
На працягу 13-й пяцігодкі тут плануецца пабудаваць разгалінаваную сетку пасажырскіх і грузавых магістраляў з цэнтрам у Наньніне. Сумарная працягласць чыгунак дасягне 6000 км, з якіх 2000 км будуць высакахуткаснымі. - Р -