Сі Цзіньпін правёў перамовы з Кім Чэн Ынам
  2018-06-20 11:08:50

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Пекіне правёў перамовы са старшынёй Працоўнай партыі Карэі Кім Чэн Ыном, які прыбыў у аўторак з візітам у Пекін. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў адкрыта і паглыблена абмяняліся меркаваннямі па пытаннях цяперашняга развіцця двухбаковых адносін і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Яны дамовіліся забяспечваць, умацоўваць і развіваць адносіны паміж КНР і КНДР, а таксама сумесна прасоўваць спрыяльную тэндэнцыю міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве з тым, каб унесці пазітыўны ўклад у забеспячэнне міру, стабільнасці, росквіту і развіцця ў рэгіёне.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай рады правядзенню важнай сустрэчы паміж старшынёй Кім Чэн Ынам і прэзідэнтам ЗША Д. Трампам у Сінгапуры, дасягненню прынцыповага кансенсусу па рэалізацыі дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і стварэнні механізму трывалага міру на паўвостраве.

Кім Чэн Ын сказаў, што на нядаўняй сустрэчы паміж лідарамі КНДР і ЗША былі дасягнуты пазітыўныя вынікі, якія адказваюць інтарэсам усіх бакоў і чаканням міжнароднай супольнасці. Пры сур'ёзнай рэалізацыі дасягнутага на ёй кансенсусу будзе створана новая сітуацыя ў дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

КНДР дзякуе кітайскаму боку за важную ролю ў садзейнічанні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, забеспячэнні міру і стабільнасці на паўвостраве і гатова разам з кітайскім бокам прыкладаць агульныя намаганні да фарміравання на Карэйскім паўвостраве механізму трывалага і стабільнага міру, адзначыў Кім Чэн Ын .

Пасля перамоў адбыўся банкет у гонар Кім Чэн Ына. - Р -