Кітайскі запаведнік Фаньцзіншань быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
  2018-07-03 16:04:54

Кітайскі запаведнік Фаньцзіншань быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны на 42-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая прайшла ў сталіцы Бахрэйна Манаме.

Міжнародны саюз аховы прыроды паведаміў, што запаведнік Фаньцзіншань уяўляе эстэтычную каштоўнасць як аб'ект прыроднай спадчыны, багаты лясамі, горнымі краявідамі, забалочанымі землямі і вадаспадамі. Ён таксама з'яўляецца домам для 450 відаў пазваночных.

У агульнай колькасці ў гэтым годзе на атрыманне статусу аб'екта прыроднай спадчыны было вылучана 5 тэрыторый.