Рака Цзіньшацзян развіталася з эпохай канатных перапраў
  2018-07-12 16:01:36

10 ліпеня завяршылася будаўніцтва аўтамабільнага моста, якое доўжылася 2,5 года, на месцы канатнай пераправы праз раку Цзіньшацзян (верхняя плынь Янцзы) паміж вёскамі Фэнцзяпін павета Буто правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) і Інгэ павета Цяацзя правінцыі Юньнань( Паўднёва-Заходні Кітай).

На працягу 20 гадоў тутэйшая канатная пераправа служыла адзінай дарогай, па якой мясцовыя жыхары маглі дабрацца да сваякоў, сяброў, бальніцы і школы на суседнім беразе. Гэтая пераправа, якая выклікала жах у прыезджых, была апошняй канатнай пераправай на рацэ Цзіньшацзян.