Разнаполыя панды-блізняты, маці якіх была вырашчана ў няволі, а бацька жыў у дзікай прыродзе, на мінулым тыдні з'явіліся на свет у правінцыі Сычуань. Пра гэта паведаміў на днях цэнтр па ахове і даследаванню вялікіх панд. Нованароджаны самец важыў 215 грам, а яго малодшая сястра – 84 грамы.
Нованароджаныя медзведзяняты з'яўляюцца першымі дзіцянятамі, якія нарадзіліся ў панды, вырашчанай у няволі, ад дзікай панды. Гэта азначае новы прагрэс, дасягнуты Кітаем у імкненні павялічыць генетычную разнастайнасць панд, якія ўтрымліваюцца ў няволі.
Па словах намесніка дырэктара цэнтра па ахове і даследаванні вялікіх панд Чжан Хэміня, сярод панд, якія жывуць у няволі, часта сустракаецца кровазмяшэння, што прыводзіць да зніжэння выжывальнасці дзіцянятаў. - Р -