Павет Сюйі пачаў пастаўляць пекінскую капусту ў Японію і РК у рамках замежных заказаў
  2018-11-28 16:38:52

У апошнія дні з павета Сюйі правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая ў Японію і Рэспубліку Карэя пачалі пастаўляць партыі пекінскай капусты, якая вырошчвалася тут у адпаведнасці з заключанымі замовамі. Мясцовыя агародніцкія фермеры паселішча Хуайхэ займаюцца вырошчваннем агародніны па замовах з Японіі і РК з 2016 года, што стала важнай крыніцай росту даходаў мясцовага насельніцтва. - Р -