1 снежня ў календары дзвюх сталіц
  2018-12-03 16:00:42

Паміж Пекінам і Мінскам пралягае амаль шэсць з паловай тысяч кіламетраў. Дзве сталіцы знаходзяцца ў розных кліматычных зонах, таму і першы дзень іх каляндарнай зімы выглядае па-рознаму. 1 снежня ў Пекіне было сонечна і даволі цёпла: +8 градусаў. Мінск таксама пахваліўся сонцам, а яшчэ – бялюткім снегам і марозам на радасць мясцовай дзятве. - Р -