У нядзелю ў Кітаі 920 тысяч чалавек прынялі ўдзел у агульнанацыянальных іспытах па прыёме на дзяржслужбу, каб пазмагацца за 14,5 тысяч вакантных пазіцый у цэнтральных дзяржаўных ведамствах і ўстановах. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па справах дзяржслужачых Кітая. На агульнанацыянальных іспытах па прыёме на дзяржслужбу назіраецца найвышэйшая канкурэнцыя. У гэтым годзе ў сярэднім на адно месца прэтэндуюць 63 чалавекі.
Згодна з паведамленнем, сёлета ў кітайскіх дзяржструктурах адкрыта значна менш вакансій, чым у 2017 годзе. Акрамя пісьмовага іспыту, кандыдаты, якія прэтэндуюць на пэўныя пасады ў сферы фінансаў, грамадскай бяспекі, замежных спраў, павінны таксама здаць кваліфікаваны іспыт. - Р -