Завершана будаўніцтва найважнейшай вузлавой станцыі на самай паўночнай з хуткасных магістраляў - новага вакзала Муданьцзян
  2018-12-07 15:32:35

Будаўніцтва новага вакзала ў горадзе Муданьцзян (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай), найважнейшай вузлавой станцыі самай паўночнай з "васьмі гарызанталяў і васьмі вертыкаляў" - высакахуткасных чыгуначных магістраляў Кітая - афіцыйна завяршылася.

Па плане, станцыя будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў канцы гэтага года, адначасова з адкрыццём руху па ўчастку ВХМ Харбін - Муданьцзян. Агульная будаўнічая плошча новай станцыі складае больш за 29 тыс. кв. м, а асноўным матывам у афармленні інтэр'ераў стала кветка півоні, якая прысутнічае ў назве горада.