У дунскай вёсцы ўзводзяць "мост ветру і дажджу"
  2018-12-20 16:37:34

У верасні гэтага года жыхары пасёлка Піндэн шматнацыянальнага аўтаномнага павета Луншэн у Гуансі-Чжуанскім АР / Паўднёвы Кітай / ахвяравалі больш за 400 тыс. юаняў на ўзвядзенне традыцыйнага "моста ветру і дажджу". "Мост ветру і дажджу" з'яўляецца для дунцаў сімвалічным збудаваннем. На сённяшні дзень на тэрыторыі павета Луншэн налічваецца 72 "моста ветру і дажджу".