Музей Гугун, таксама вядомы як Забаронены горад, адкрые для наведвальнікаў 85 працэнтаў сваёй тэрыторыі (у цяперашні час адкрыта 80 %). Пра гэта ў пятніцу паведаміла газета China Daily.
Будучы найбуйнейшым у сваім родзе ў свеце, музей Гугун у апошнія гады паступова адкрываў для наведвальнікаў больш частак сваёй тэрыторыі, якая дасягае 720 тыс. кв. м. Нагадаем, што ў 2012 г. для турыстаў было адкрыта толькі толькі 30 % палацавага комплексу.
Некаторыя пакоі Гугуна гадамі выкарыстоўваліся ў якасці памяшканняў для захоўвання розных рэчаў, пачынаючы з будаўнічых матэрыялаў і заканчваючы прадметамі штодзённага ўжытку.
У апошнія гады многія з гэтых памяшканняў былі адрэстаўраваны і трансфармаваны ў выставачныя залы.
У мэтах пазбягання стоўпатварэння ў чэрвені 2015 г. Гугун абмежаваў колькасць наведвальнікаў да 80 тыс. чалавек у дзень. Акрамя таго, заахвочваецца купля квіткоў загадзя онлайн.