У правінцыі Сычуань завершана будаўніцтва хуткаснай шашы Яань - Кандзін
  2019-01-03 16:29:57

31 снежня было цалкам завершана будаўніцтва і адкрыты рух у тэставым рэжыме па хуткаснай аўтадарозе Яань - Кандзін у правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай /. Такім чынам, сетка хуткасных дарог Кітая дабралася і да адміністрацыйнага цэнтра Ганьцзы-Тыбецкай аўтаномнай акругі горада Кандзін.