У Ціндаа запрацаваў інтэлектуальны тэрмінал паасобнага збору смецця
  2019-01-03 16:29:56

У вулічным камітэце Хэфэйлу гарадской акругі Ціндаа правінцыі Шаньдун уведзены ў эксплуатацыю тэрмінал паасобнага збору смецця з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Гараджане пры дапамозе мабільнага дадатку або QR-кода могуць запусціць тэрмінал і здаць у яго паасобку металічнае, пластыкавае, тэкстыльнае, папяровае і шкляное бытавое смецце, дапамагаючы абараніць экалогію ў сваім мікрараёне. - Р -