Шэхо - традыцыйнае святочнае шэсце на поўначы Кітая
  2019-01-28 17:09:45

Мастацтва шэхо - традыцыйнага шэсця з нагоды свята Вясны - мае даўнюю гісторыю ў вёсцы Цінцюань гарадской акругі Шыцзячжуан (правінцыя Хэбэй, Паўночны Кітай). Вытокі шэхо можна прасачыць да старажытных рытуалаў пакланення Зямлі. Старажытныя людзі верылі, што такія тэатралізаваныя дзействы могуць прынесці добры ўраджай і поспех у будучыні. Ярка размаляваныя твары артыстаў адразу ж прыцягваюць да сябе ўвагу гледачоў.