Ланьчжоу рыхтуецца да выставы ліхтароў
  2019-01-29 15:45:46

У раёне Сігу горада Ланьчжоу (правінцыя Ганьсу, Паўночна-Заходні Кітай) поўным ходам ідзе падрыхтоўка да выставы ліхтароў, якая наладжана з нагоды надыходу Свята вясны (Новага года па месяцовым календары). На выставе будуць прадстаўлены ў агульнай колькасці 100 буйна- і сярэднегабарытных кампазіцый, якія зіхацяць, і больш за 1000 ліхтароў, вырабленых мясцовымі жыхарамі ўручную. Фестываль афіцыйна адкрыецца 28 студзеня і будзе доўжыцца да 20 лютага.