29 студзеня на лінію метро, якая будуецца, да новага пекінскага аэрапорта выехаў першы цягнік. Новая ветка з разліковай хуткасцю руху 160 км / г на сённяшні дзень з'яўляецца самай хуткай лініяй гарадскога рэйкавага транспарту ў Кітаі. Згодна з планам, яна будзе ўведзена ў тэставую эксплуатацыю адначасова з новым міжнародным аэрапортам "Дасін" у верасні 2019 года.