Чатыры гады таму, тады 15-гадовы студэнт з Ганы Сэрджыа Томпсан, прыехаў у Цзінань (правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай), каб вывучаць рамонт аўтамабіляў у прафесійна-тэхнічным вучылішчы Ланьсян, стаўшы яго адзіным замежным студэнтам. Ён абраў сабе кітайскае імя Лю Ян і з усёй шчырасцю ўзяўся за вывучэнне мовы і спецыяльнасці.
Ужо летам гэтага года Лю Ян закончыць вучобу і вернецца на радзіму, дзе плануе разам са сваім бацькам адкрыць прафесійную школу і запрасіць кітайскіх выкладчыкаў, каб мясцовыя хлопцы маглі вывучыць тонкасці аўтасправы.