Кітайскія экспанаты з Ватыканскіх музеяў выстаўляюцца ў Пекіне
  2019-05-29 15:54:00

У аўторак у музеі Гугун - былым імператарскім палацы ў сталіцы Кітая - адкрылася спецыяльная выстава кітайскіх артэфактаў з калекцыі Ватыканскіх музеяў.

На выставе пад назвай "Прыгажосць аб'ядноўвае нас" прадстаўлены 78 экспанатаў з залаў каталіцкага мастацтва, будыйскага мастацтва і свецкага мастацтва Ватыканскіх музеяў.

Каб яшчэ больш узбагаціць выставу, Гугун дадаў у экспазіцыю 12 уласных шэдэўраў, якія будуць выстаўлены разам з рэліквіямі з Ватыканскіх музеяў.

Выставу, якая працягнецца да 14 ліпеня, можна наведаць бясплатна.