Гісторыя Сі Цзіньпіна і яго бацькі Сі Чжунсюня
  2019-06-16 17:44:56
Самы важны прыклад у жыцці -- бацькоўскі. Сі Чжунсюнь, бацька кіраўніка КНР, усё сваё жыццё думкамі і дзеяннямі служыў народу. Ён заўсёды быў прыкладам для сваіх дзяцей.

Сі Чжунсюнь у вельсі сталым узросце

Сі Цзіньпін схіляецца перад сваім бацькам за вялікія справы на карысць партыі і народа, якімі той ганарыўся і заўсёды быў здольны паказаць, як варта працаваць.

31 кастрычніка 2017 г. у Мемарыяльным музеі 1-га з'езда КПК у Шанхаі на чале з Сі Цзіньпінам члены ПК Палітбюро ЦК КПК зноў звяртаюцца да тэкстаў клятваў аб уступленні ў КПК

У адным з лістоў, напісаных Сі Цзіньпінам свайму бацьку, ёсць радок, дзе Сі Цзіньпін называе яго шчырым чалавекам, здольным навучыць таму, як паводзіць сябе з людзьмі.

 

У чэрвені 1960 г. прадстаўнікі цэнтральных дзяржаўных органаў на чале з Сі Чжунсюнем збіраюць ураджай пшаніцы разам з членамі народнай камуны «Чырвоная зорка», размешчанай у прыгарадзе Пекіна

«Ты шчыраваў без стомы на карысць кітайскага народа, нібы вол на раллі. Гэта падштурхнула і мяне аддаць усе свае жыццёвыя сілы справе служэння народу. Я ўдзячны Кітаю і старэйшаму пакаленню, якія выхавалі мяне». Менавіта ад бацькі кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін атрымаў у спадчыну вялікую сілу духу.

 15 красавіка 2019 г. Сі Цзіньпін здзяйсняе інспекцыйную паездку ў г. Чунцін. У вёсцы Хуасі Шычжу-туцзяскага аўтаномнага павета ён наведаў сем'і мясцовых жыхароў, каб азнаёміць іх з працай, звязанай з ліквідацыяй «двух галоўных клопатаў» і рэалізацыяй «трох галоўных гарантый» -- забяспечыць людзей харчаваннем і вопраткай, а таксама гарантаваць ім доступ да адукацыі, асноўныя медыцынскія паслугі і бяспеку жылля

У свой час Сі Чжунсюнь часта казаў: «Трэба смела рабіць тое, што ідзе на карысць гораду».іТак робіць і Сі Цзіньпін. Па словах старшыні КНР, імкненне народа да выдатнай жыцця -- «мэта нашай руплівай працы».

 Сі Чжунсюнь пабываў з інспекцыйнай паездкай на прадпрыемствах у правінцыі Гуандун для знаёмства з вытворчай структурай і ходам правядзення рэформаў. Ён дэталёва вывучаў праблемы і шляхі рэфармавання дзяржаўных прадпрыемстваў у правінцыі Гуандун, выступіў за пашырэнне права прадпрыемстваў на самакіраванне і павышэнне эфектыўнасці іх вытворчасці

Сі Чжунсюнь, аказваючы вялікую падтрымку правінцыі Гуандун у стварэнні спецыяльных эканамічных зон, унёс вялікі ўклад у тое, каб правінцыя Гуандун стала першапраходцам і эксперыментальнай зонай правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці.

 7-11 снежня 2012 г. Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыйную паездку ў правінцыю Гуандун, падчас якой усклаў кошык з кветкамі да бронзавага бюста Дэн Сяапіна ў парку Ляньхуашань у Шэньчжэне

У 2018 годзе ў Кітаі адзначылі 40-годдзе правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці. Гэту справу, распачатую Дэн Сяапінам, у цяперашні час працягвае Сі Цзіньпін. У канцы кастрычніка 2018 г. Сі Цзіньпін пабываў у правінцыі Гуандун, дзе падкрэсліў: «Ізноў прыехаўшы ў Шэньчжэнь і Гуандун, мы хочам заявіць свету, што Кітай ніколі не будзе марудзіць на шляху рэформаў і адкрытасці! У бліжэйшыя 40 гадоў Кітай абавязкова пакажа свету новыя ўражлівыя дасягненні!»

У лістападзе 1985 г. Сі Чжунсюнь пабываў з інспекцыйнай паездкай у паселішчах правінцыі Цзянсу, каб даведацца, як жывуць простыя вяскоўцы

Сі Чжунсюнь заўсёды ўсім сэрцам і ўсімі думкамі служыў народу. «Якую б высокую пасаду ты ні займаў, не забывай старанна служыць народу, думаць пра простых людзей, падтрымліваць сувязь з імі і быць блізкім ім», -- казаў Сі Чжунсюнь.

15 красавіка 2019 г. у вёсцы Хуасі Сі Цзіньпін пагутарыў з прадстаўнікамі вяскоўцаў і чыноўнікамі ніжэйшага звяна, а таксама кадрамі, адказнымі за выкараненне беднасці, і сельскімі лекарамі. Ён заклікаў усіх працягваць барацьбу з беднасцю і імкнуцца да больш шчаслівага жыцця.

Пасля 18-га з'езда КПК Сі Цзіньпін пабываў з інспекцыйнай паездкай у многіх правінцыях і рэгіёнах краіны, каб даведацца пра жыццё простага народа і пра тое, якія важныя крокі зроблены ў правядзенні палітыкі рэформаў і адкрытасці.

Пры жыцці Сі Чжунсюнь часта казаў: "Мы павінны не толькі добра вывучыць Кітай, але і ўсур'ёз змяніць яго аблічча, нам неабходна пабудаваць яшчэ лепшы і больш выдатны Кітай».

 Абеліск у в'сцы Юйцунь правінцыі Чжэцзян. На ім напісана: «Нам патрэбны не толькі горы золата і срэбра, але і зялёныя горы і блакітныя рэкі».

У свой час Сі Чжунсюнь прапанаваў палепшыць экалагічную сітуацыю на паўночным захадзе Кітая з дапамогай азелянення. Сёння, па ініцыятыве Сі Цзіньпіна ў краіне бесперапынна ўзмацняецца праца ў гэтай сферы.

 Сі Цзіньпін разам з бацькам і іншымі членамі сям'і

«Толькі адданасць першапачатковай мэце дазволіць давесці распачатую справу да канца», -- кажа Сі Цзіньпін.