Сі Цзіньпін вярнуўся ў Пекін пасля завяршэння візітаў у Кыргызстан і Таджыкістан
  2019-06-17 14:42:12

Увечары ў нядзелю старшыня КНР Сі Цзіньпін вярнуўся ў Пекін пасля завяршэння візітаў у Кыргызстан і Таджыкістан.

У Кыргызстане Сі Цзіньпін прыняў удзел у 19-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. А пазней, у Душанбэ, старшыня КНР прыняў удзел у 5-м саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі.

Сі Цзіньпіна суправаджалі ў паездцы афіцыйныя асобы краіны: начальнік Канцылярыі ЦК КПК Дзін Сюэсян, начальнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы, міністр замежных спраў Ван І, старшыня Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў Хэ Ліфэн. - Р -