У Лхасе адкрыўся Форум па пытаннях развіцця Тыбета
  2019-06-17 14:42:12

Форум па пытаннях развіцця Тыбета адкрыўся ў Лхасе, адміністрацыйным цэнтры Тыбецкага аўтаномнага раёна.

Галоўная тэма форуму -- ініцыятыва "Пояс і шлях" і адкрытасць і развіццё Тыбета. Яго ўдзельнікі абмяркуюць ролю Тыбета ў цывілізацыі Шаўковага шляху, у будаўніцтве "Пояса і шляху", адкрытасць Тыбета і спадкаемнасць і развіццё тыбецкай культуры.

У форуме прымаюць удзел амаль 160 чалавек з 37 краін. Да адкрыцця форуму яго ўдзельнікі наведалі шэраг адметных мясцін у Тыбеце, каб пазнаёміцца з развіццём і прагрэсам за апошнія 60 гадоў. - Р -