22-і Шанхайскі міжнародны кінафестываль / SIFF / стартаваў учора ўвечары з 15 фільмамі, якія прэтэндуюць на ўзнагароду "Залаты кубак".
Паводле інфармацыі аргкамітэта, 10-дзённы фестываль складаецца з некалькіх мерапрыемстваў, уключаючы цырымонію адкрыцця, тыднёвую кінасесію, а таксама форумы і выставы, прысвечаныя кітайскай кінаіндустрыі.
15 намінаваных кінастужак будуць ацэньвацца журы на чале з турэцкім рэжысёрам Нуры Більге Джэйланам, а аб узнагароджанні "Залатым кубкам", як чакаецца, будзе абвешчана 24 чэрвеня.
На мерапрыемстве гэтага года ў агульнай колькасці зарэгістравана 3964 кінастужак са 112 краін і рэгіёнаў, больш за 500 з якіх будуць паказаны ў 47 кінатэатрах горада.
Заснаваны ў 1993 годзе кінафестываль з'яўляецца канкурэнтаздольным мерапрыемствам глабальнага ўзроўню, які праводзіцца высілкамі горада для таго, каб ператварыць Шанхай у міжнародны цэнтр культурнага жыцця.