Сезон адпачынкаў у разгары, і ў адпачынак адпраўляюцца не толькі людзі. Пакуль гаспадары едуць падарожнічаць, іх гадаванцы адпачываюць у адмысловых гатэлях.
У каціным гатэлі ў Наньніне ёсць салон прыгажосці і зала паказаў. Персанал абсталёўвае пакой у адпаведнасці з пажаданнямі кліента і звычкамі жывёлы. За ўсім, што адбываецца ў пакоі, сочаць камеры назірання, і палюбавацца на свайго гадаванца можна ў анлайн рэжыме.
Такіх гатэляў у Кітаі становіцца ўсё больш. - Р -