Кітай выпусціў маркі з матывамі з міфалогіі
  2019-08-14 15:38:19

Кітай выпусціў набор марак з выявай сцэн са старажытнакітайскай міфалогіі. Цырымонія, прысвечаная выпуску марак, адбылася ў павеце Сясянь правінцыі Шаньсі. Гэты павет быў сталіцай дынастыі Ся (2070-1600 да н.э.), рабаўладальніцкай дзяржавы, дзе, як лічыцца, нарадзіліся некаторыя міфалагічныя гісторыі Кітая.

Набор уключае шэсць марак з выявай шасці міфаў, добра вядомых кітайскай грамадскасці. Іх агульны кошт складае 6,4 юаня.

Першы набор марак, прысвечаны кітайскай міфалогіі, быў выпушчаны ў 1987 годзе. - Р -