Кітай мае намер ператварыць Шэньчжэнь у перадавую паказальную зону сацыялізму з кітайскай спецыфікай
  2019-08-19 15:13:47

Кітай ператворыць паўднёвы горад Шэньчжэнь у перадавую паказальную зону сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце ЦК КПК і Дзяржсавета КНР.

Будаўніцтва паказальнай зоны дапаможа ўсебакова паглыбіць рэформы і пашырыць адкрытасць, гаворыцца ў дакуменце.

Гэта таксама спрыяе рэалізацыі планаў у рэгіёне "Вялікі заліў" Гуандун-Сянган-Аамэнь і кітайскай мары аб адраджэнні нацыі.

Да 2025 года Шэньчжэнь стане адным з лідзіруючых гарадоў у свеце ў галіне эканамічнай стабільнасці і якасці развіцця. Яго ўклад у даследаванні і развіццё, магчымасці ў галіне прамысловых інавацый, якасць грамадскіх паслуг і экалагічнае становішча будуць перадавымі ў свеце, гаворыцца ў дакуменце.

Да 2035 года горад стане нацыянальнай мадэллю высакаякаснага развіцця, міжнародным вузлом інавацый, прадпрымальніцтва і крэатыўнасці.

Да сярэдзіны 21 стагоддзя Шэньчжэнь стане адным з найбуйнейшых гарадоў сусветнага значэння, глабальным лідарам з выбітнай канкурэнтаздольнасцю, інавацыйным патэнцыялам і магчымасцямі ўплыву, гаворыцца ў дакуменце.