Кітай запусціў тры новыя спадарожнікі
  2019-09-16 15:51:39

Кітай вывеў тры спадарожнікі на запланаваныя арбіты з касмадрома "Тайюань" у правінцыі Шаньсі.

Спадарожнік для вывучэння рэсурсаў Зямлі будзе прадастаўляць даныя для кіравання прыроднымі рэсурсамі, экалагічнага маніторынгу, ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, гарадскога будаўніцтва і транспарту.

Адзін са спадарожнікаў, запушчаных на адной і той жа ракеце, належыць Пекінскаму педагагічнаму ўніверсітэту, а другі -- прыватнай кампаніі, якая займаецца касмічнымі тэхналогіямі. - Р -