Кітай дэманструе шчыры падыход да вырашэння спрэчак з ЗША
  2019-09-16 15:51:39

13 верасня Кітай заявіў аб падтрымцы айчынных кампаній у закупцы пэўнай колькасці амерыканскіх соевых бабоў, свініны і іншай сельгаспрадукцыі ў адпаведнасці з рынкавымі прынцыпамі і правіламі СГА. Пекін гатовы вызваліць гэтыя закупкі ад дадатковых тарыфаў. Усё гэта дэманструе шчыры падыход кітайскага боку да вырашэння гандлёвых спрэчак з ЗША.

За апошнія дні КНР двойчы апавяшчаў спісы тавараў з ЗША, якія будуць вызвалены ад дадатковых імпартных пошлін, Злучаныя Штаты адначасова вырашылі перанесці з 1-га на 15 кастрычніка павышэнне тарыфаў на імпарт з Кітая. Гэта паказвае, што абодва бакі прыкладаюць намаганні для стварэння спрыяльных умоў для 13-га раунда гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні ў пачатку кастрычніка ў Вашынгтоне.

Кітай рашуча выступае супраць эскалацыі гандлёвай вайны і спадзяецца, бакі будуць прытрымлівацца роўнасці і ўзаемнай павагі, умацоўваць узаемадавер і распрацоўваць узаемавыгадныя пагадненні, якія пойдуць на карысць абодвум бакам. - Р -