Адміністрацыі САР Сянган рэзка асудзіла гвалтоўныя дзеянні радыкальна настроеных дэманстрантаў
  2019-09-16 15:51:39

Афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі спецыяльнага адміністрацыйнага раёна (САР) Сянган выступіў з самым рэзкім асуджэннем непаважлівых да закона гвалтоўных дзеянняў радыкальна настроеных дэманстрантаў, якія зладзілі падпалы ў раёне вострава Сянган, нанеслі шкоду станцыям Сянганскага метрапалітэна, а таксама кідалі бутэлькі з запальнай сумессю.

Афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі САР Сянган адзначыў, што радыкальна настроеныя дэманстранты не звярталі ўвагі на паліцэйскія апавяшчэнні аб пярэчанні, ладзілі незаконныя мітынгі і сходы ў раёнах Тунлавань / Казуэй-Бі /, Ван Чай і Чжунхуань / Цэнтрал /, некаторыя з іх выбудавалі барыкады са смецця і перакрылі асноўныя транспартныя магістралі, тым самым сур'ёзна паўплываўшы на транспартныя зносіны. Некаторыя радыкалы кідалі бутэлькі з запальнай сумессю і цэглу ў будынак адміністрацыі, у раёнах Цзіньчжун / Адміралцейства / і Ван Чай зладзілі шматлікія падпалы і нанеслі шкоду станцыі сянганскага метрапалітэна. Таксама злачынцы спалілі дзяржаўны сцяг, які вісеў ля гатэля ў раёне Ван Чай, кінуўшы выклік дзяржаўнаму суверэнітэту. Паліцыя, якая сутыкнулася з гвалтоўнымі нападамі з боку радыкальна настроеных дэманстрантаў, рашуча разагнала натоўп і правяла затрыманні, каб гарантаваць бяспеку сянганцам і аднавіць грамадскі парадак.

Афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі САР Сянган падкрэсліў, што прымяненне гвалтоўных метадаў абсалютна не з'яўляецца спосабам вырашэння праблемы, а толькі можа прынесці шкоду ўсяму грамадству. Каб урэгуляваць цяжкую абстаноўку, адміністрацыя САР Сянган ужо праявіла максімальную шчырасць. Адміністрацыя спадзяецца, што правядзе дыялог з гараджанамі з дапамогай платформы для зносін, каб агульнымі намаганнямі вырашыць глыбокую праблему ў грамадстве.