Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян адправіўся ў Расію з візітам і для ўдзелу ў 24-й рэгулярнай сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін
  2019-09-16 17:48:33

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак раніцай адправіўся з Пекіна ў Санкт-Пецярбург з афіцыйным візітам у Расію па запрашэнні прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

Падчас візіту Лі Кэцян і Д. Мядзведзеў правядуць 24-ю рэгулярную сустрэчу кіраўнікоў урадаў КНР і РФ.

Сярод суправаджаючых Лі Кэцяна асоб - яго жонка Чэн Хун, член Дзяржсавета, міністр замежных спраў Ван І і інш.