Сі Цзіньпін наведаў новы турыстычны кластар Цяньпудавань у павеце Сіньсянь
  2019-09-17 15:14:07

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня ЦВС Сі Цзіньпін наведаў турыстычны кластар Цяньпудавань у воласці Цяньпу павета Сіньсянь (правінцыя Хэнань, Цэнтральны Кітай). Тут кіраўнік дзяржавы пазнаёміўся з ходам будаўніцтва турыстычнага гарадка майстроў, развіццём сельскага турызму і росквітам мясцовых вёсак, падмуркам для якога стала выкарыстанне рэсурсаў "чырвонага турызму" - гістарычнай спадчыны рэвалюцыйных гадоў.