Кіраўнік адміністрацыі САР Аамэнь Хэ Ічэн падкрэсліў важнасць палітыкі «Адна дзяржава, дзве сістэмы»
  2019-09-17 15:14:07

Новы кіраўнік адміністрацыі САР Аамэнь пятага склікання Хэ Ічэн даў інтэрв'ю радыёстанцыі «Голас рэгіёна Вялікага заліва», у якім адказаў на пытанні аб тым, якім чынам павысіць эфектыўнасць рэалізацыі палітыкі «Адна дзяржава, дзве сістэмы», і як Аамэнь выкарыстоўвае новыя магчымасці раёна «Вялікага заліва» для ўласнага развіцця.

Хэ Ічэн адзначыў, САР Аамэнь створаны і дзейнічае на базе Канстытуцыі. Асноўны закон прадаставіў адміністрацыйныя, заканадаўчыя і судовыя паўнамоцтвы САР. Ён падкрэсліў, што ў кантэксце адзінай дзяржавы палітыка «Адна дзяржава, дзве сістэмы» не можа ніякім чынам скажацца.

Што тычыцца развіцця САР, Хэ Ічэн сказаў, што Аамэнь дэманструе стабільны рост у такіх галінах, як выставачная індустрыя, раздробны гандаль і фінансы, аднак развіццё гэтых галін пакуль не дасягнула ўсіх неабходных запытаў і стандартаў, таму неабходна прыкладаць намаганні для руху наперад. Аамэнь мае намер інтэнсіўна інтэгравацца ў працэсы сумеснага развіцця раёна «Вялікага заліва», а таксама ў агульнае развіццё краіны, каб дамагчыся новых прарываў ва ўласным і сумесным развіцці.

Гаворачы аб самых вялікіх зменах за апошнія 20 гадоў, Хэ Ічэн мяркуе, што эканамічныя змены прынеслі прыкметную карысць, жыццё людзей значна палепшылася. Змены ў палітычнай ідэнтычнасці таксама значныя: пасля вяртання ў склад Кітая мясцовыя жыхары атрымалі пашпарты КНР. На палітычным узроўні дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і члены Народнага палітычнага кансультатыўнага савета КНР прадстаўлены і ў поўнай меры ўдзельнічаюць у дзяржаўных справах краіны.

Хэ Ічэн выказаў спадзяванне, што КНР стане яшчэ больш квітнеючай і магутнай. Гэта самае вялікае і галоўнае жаданне ўсіх кітайцаў. Ён пажадаў радыёстанцыі «Голас рэгіёна Вялікага заліва» прафесійнага росту і плённай працы ў сферы папулярызацыі інфармацыі аб рэгіёне «Вялікага заліва» Гуандун-Сянган-Аамэнь. - Р -