Высакахуткасная чыгунка на захадзе Кітая выйграла прэмію Міжнароднай федэрацыі інжынераў-кансультантаў
  2019-09-17 15:14:07

Высакахуткасная чыгунка на захадзе Кітая выйграла міжнародную прэмію ў намінацыі «лепшы праект года» Міжнароднай федэрацыі інжынераў-кансультантаў. Пра гэта заявіла кампанія па праектаванні чыгункі.

Чыгунка працягласцю 658 км, якая злучае горад Сіань, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая, і горад Чэнду, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе краіны, была здадзена ў эксплуатацыю ў 2017 годзе. Чыгунка цягнецца праз горы Ціньлин: натуральную мяжу паміж паўднёвай і паўночнай часткамі Кітая. З яе дапамогай час паездкі паміж Сіанем і Чэнду скараціўся з ранейшых 16 гадзін да трох. Кожны дзень па чыгунцы можна перавезці да 100 тыс. пасажыраў.

Гэту прэмію часта называюць«Нобелеўскай прэміяй» у інжынернай галіне. - Р -