Першая ў Кітаі выпрабавальная база для беспілотных суднаў будзе ўведзена ў эксплуатацыю да канца года
  2019-09-17 16:10:54

Завяршылася будаўніцтва першай у Кітаі выпрабавальнай базы для беспілотных суднаў, якая будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў канцы года. База "Сяншаньскі марскі навукова-тэхнічны порт" размешчана ў горадзе Чжухай правінцыі Гуандун. Яна ўяўляе сабой інавацыйную платформу для праектавання, даследавання і тэставання беспілотных марскіх сістэм і інтэлектуальнага абсталявання. Яна паспрыяе развіццю беспілотных суднаў і даследаванням у галіне вытворчасці сучаснага абсталявання, а таксама інфармацыйных тэхналогій новага пакалення.

Як агульная інавацыйная платформа ў раёне "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь, база будзе стымуляваць развіццё марской эканомікі ў гэтым рэгіёне краіны. - Р -